Менавіта на 8 верасня прызначаны разгляд справы па ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Звяз". Арганізацыя існавала з 1999 года і ў 2000 атрымала афіцыйную рэгістрацыю. Праўда ў апошнія 15 гадоў гэтая рэгістрацыя не прыносіла аніякай карысці, затое рэгулярна выцягвала грошы на арэнду юрыдычнай адрэсы.
Варта адзначыць, што ў Оршы было толькі дзве гармадскія арганізацыі якія непасрэдна не падначальваліся выканкаму: "Звяз" і Таварыства беларускай мовы. Таварыства беларускай мовы таксама ліквідуюць, але на рэспубліканскім узроўні - зараз суд па ліуквідацыі ТБМ перанесены на нявызначаны час, але сам працэс ужо быў запушчаны.
"Звяз" жа не плануе абараняць сваю рэгістрацыю. Гэта было вырашана на паседжанні праўлення арганізацыі - грамадскае аб'яднанне гэта не рэгістрацыя, а людзі. Арганізацыя будзе працягваць працу ў іншым фармаце, а траціць час і сродкі на судовае паседжанне калі ў краіне "иногда не до законов" - пустая трата часу і сродкаў.