Пасля некаторага пахаладання надвор'е зноў становіцца цёплым. Такую з'яву ў народзе называюць Бабіна лета, якое звычайна і прыпадае на пачатак верасня. Ужо сёння сіноптыкі прагназуюць +20 градусаў без ападкаў. А заўтра +23 і кожны дзень яшчэ больш: у чацьвер +23, у пятніцу +24. Пік пацяплення прыйдзецца на нядзелю, ажно +25.
Але э гэта толькі на тыдзень. Наступны тыдзень распачнецца дажджамі і навальніцамі. Канешне пры ападках тэмпература пачне зніжацца.