Відавочна, што мужчына пайшоў за грыбамі ў лес, але вечарам ён дамоў так і не з'явіўся. Пайшоў грыбнік 15 верасня, а ў МНС сігнал паступіў у 20-30. Хутка каля вёскі Серкуці, дзе меркавана і знаходзіўся мужчына былі арганізаваныя пошукі. Пошукі ішлі да поздняга вечара, да часу калі ўжо стала зразумела, што шукаць ў гэты дзень становіцца не магчыма. Каля 23 гадзін ратавальнікі з'ехалі.
Сёння - 16 верасня - пошукі мужчыні працягнуліся. Па стане на 12 гадзін дня навінаў пра зніклага не было. Насамрэч цяпер ужо малаверагодна, што мужчыну ўдасца знайсці жывым. Яму 71 год, а начаваць у такое надвор'е ў лесе такому пажылому чалавеку небяспечна. Хаця бывалі і выключэнні. У адным з суседніх раёнаў Оршы ўжо такім чынам знаходзілі пажылую жанчыну, якая пераначавала ў лесе, але змагла выжыць. Тады яе ў кепскім стане пасля знаходкі шпіталізавалі.