У сувязі з правядзеннем "Аршанскага полумарафона" ў суботу 25 верасня будуць зменены маршруты грамадскага транспарту, а цэнтар, вуліца Леніна, Мікрараёны і Ільнокамбінат будуць перакрыты для руху любога транспарту з 10-00 да 17-00.
Як у гэты час будуць ездзіць прыгарадныя аўтобусы?
Орша-Дуброўна не будуць заязжаць на "Цэнтар", "Школу мастацтваў", "вул. Дубровенскую", "АЗС", "Ларынаўка". Аўтобус будзе заязжаць у горад з боку аб'яздной трасы і рухацца праз Сяліцкага, Свярдлова, Марата, Астроўскага і г.д. Бліжэйшы да цэнтру прыпынак на якім можна будзе выйсці - "Паліклініка №1".
Аўтобусы маршрута Орша-Гразіўка, кія патрапяць на гэты час хадзіць увогуле не будуць!
Таксама не будуць хадзіць аўтобусы (тыя якія адпраўляюцца з 10-00 да 17-00) Орша-Марозава, Орша-Якаўлевічы, Орша-Казловічы, Орша-Копысь. А ўжо Орша-Копысь, які звычайна адпраўляецца з аўтавакзала ў 16-40 паедзе ў 16-50.
Тыя аўтобусы якія ідуць у Віцебскім кірунку хадзіць будуць па раскладзе, але зманяць маршрут па горадзе. Яны будуць хадзіць па Астроўскага, Марата і Сяліцкага. А высожваць пасажыраў на цэнтры яны будуць на прыпынку "паліклініка №1". Аўтобусы на Барань і Балбасава, якія ідуць праз вакзал таксама будуць хадзіць, але адпраўляцца яны стануць ад Цэнтрума. Орўа-Коханава, Орша-Заазер'е пойдуць ад вакзалу і паедуць праз Заслонава, Зайцава, Барань. То бок, яны не будуць заязжаць на Ільнокамбінат, Мясакамбінат і Целянцеева.