Суд павінен быў адбыцца 24 верасня, паведамляюць са спасылкай на брата Наталлі некаторыя СМІ прызнаныя экстрэмісцкімі. Больш за тое, гэты суд быў пазначаны ў раскладзе суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Але пакуль вынікі працэсу не вядомыя. Падобна на тое, што справа разглядалася на выязным паседжанні, то бок у самой калоніі. Але і там родзічам сказалі, што не дадуць інфармацыю па выніках суда.
Аршанка, якая мае грамадзянства Швейцарыі, больш за год застаецца ў зняволенні. Больш за тое, па меркаванні адміністрацыі калоніі, яна пастаянна парушае рэжым знаходжання ва ўстанове.