Першы пажар пра які паведамляе зводка МНС адбыўся ў вёсцы Латусава па вуліцы Маладзёжнай. Каля 13 гадзін 27 верасня тут загарэўся прыватны дом, які быў практычна знішчаны вагнём.
Другі адбыўся ў Аршанскім раёне, канкрэтна ў вёсцы Сафіёўка, у ноч з 29 на 30 чысло каля 3 гадзін ночы. Тут таксама загарэўся прыватны дом, які быў амаль знішчаны вагнём.