У апошні дзень верасня абласны суд вынес прыгавор у дачыненні жыхара Сянно, які заіў сваю маці. Нагадаем, што гісторыя адбылася яшчэ ў красавіку. Моцна п'яны мужчына прыйшоў дамоў і перад тым як легчы спаць схаваў свае апошнія 10 рублёў. Калі ж прачнуўся і захацеў працягнуць п'янку, то грошай не знайшоў. Адзіная хто быў у кватэры - пажылая маці на якую і ўпала падазрэнне ў крадзяжы грошай. 51-гадовы мужчына збіў сваю 72-гадовую маці да стану калі тая перастала рухацца і пайшоў бухаць да суседа. Грошы дарэчы потым знайшлі ў пасцельнай бялізне канапы дзе спаў забойца.
За гэтае злачынства мужчыне прызначна апакаранне ў 17 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.