Абласное ДАІ паведамляе пра аварыю каля вёскі Вялікі Азярэцк Сенненскага раёна. 80-гадовы мужчына ехаў на мапедзе, але нечакана сам не справіўся з кіраваннем і ўпаў. Далей спатрэбілася дапамога адмысловых службаў, бо мужчына атрымаў траўмы і сам не мог працягнуць рух, так і застаўшыся ляжаць на дарозе.
Мужчына быў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.