Пасля суда і да гэтае пары мы не ведалі дзе цяпер знаходзіцца Зміцер Казлоў. Ён сірата і таму родзічы не маглі даведацца пра яго месца зняволення. А проста сябрам могуць паведаміць пра месца зняволення, а могуць і не паведаміць. З-за адсутнасці родзічаў таксама цяпер ў Зміцера праблемы з перадачамі і спатканнямі: няма родзічаў - няма спатканняў.
Але любы чалавек можа падтрымаць Зміцера маральна, адправішы ліст або паштоўку па адрасе: 213800 г. бабруйск, вул. Сікорскага, д.1 "ІУ ІК-2", каранцін, Казлову Дзмітрыю Алегавічу