Аўтар дасланага ліста сцвярджае, што відэа з якога зробленыя скрын-шоты, заснята 8 кастрычніка вечарам. Каля крамы "8 сакавіка", што на прашпекце жанчына скрала дрэва, дакладней сажанец дрэва.
Для чаго жанчыне спатрэбілася дрэва? Напэўна яна збіраецца яго перасадзіць на сваім участку. Таму тэарэтычна колькасць дрэваў у рэгіёне застанецца той жа, а вось колькасць сумленных людзей...