Першы пажар, пра які паведамляе зводка МНС, адбыўся 19 кастрычніка прыблізна а 8-50 ў Оршы на прашпекце Тэкстыльшчыкаў. Загарэўся аўтамабіль у якога з-за вагню пацярпеў маторны адсек.
Другі пажар адбыўся ў вёсцы Камарова Сененскага раёну. Вечарам таго ж дня загарэўся прыватны дом. Праўда ў доме ніхто не жыў.
І апошні пажар адбыўся ў ноч з 19-га на 20-е ў вёсцы Каўровае Дубровенскага раёна. Тут загарэлася лазня.
Ва ўсіх выпадках прычыны пажараў пакуль не высветлены.