Як паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці, каля 8 раніцы - калі людзі спяшаліся на работу - 21 кастрычніка, на дарозе Талачын-Крупкі каля вёскі Азярцы жанчына 1967 года нараджэння ішла на аўтобусны прыпынак. У гэты ж самы час па дарозе ехаў аўтамабіль "Додж Стратус" пад кіраўніцтвам мужчыны 1997 года нараджэння. У час руху мужчына заўважыў на дарозе нейкую перашкоду і каб аб'ехаць яе рэзка ўзяў у права і выскачыў на збочыну. Тут жанчына і машына сутыкнуліся.
Жанчына атрымала даволі цяжкія траўмы, прынамсі, мясцовыя медыкі займацца ёй не сталі, а накіравалі ў аршанскую траўматалогію.