Пра гэта на сваім сайце паведамляе Аршанскі аўтапарк і звязвае гэта з сезонным змяньшэннем колькасці пасажыраў па гэтых маршрутах.
Адмяняюцца некалькі рэйсы маршрутаў Орша-Гразіўка. Цяпер гэтага аўтобуса не будзе па аўторках і чацьвяргах выездам з аўтавакзалу а 9-45 і выездам з цэнтру а 18-20. Гэтыя рэйсы будуць адмененыя ўжо заўтра - 26 кастрычніка. А з першага лістапада аўтобусы Орша-Гразіўка ў пятніцу будуць адпраўляцца а 18-20 з Цэнтра без заезду на прыпынак "Дачы". У выходныя дні Орша-Гразіўка з аўтавакзалу будзе адпраўляцца а 9-45 і 15-40 і таксама без заезду на "Дачы".
Рэйс Орша-Гаршчэўшчына, які выходзіў з аўтавакзалу а 18-00 цяпер будзе адпраўляцца а 12-15. Орша-Берасценева будзе адпраўляцца з аўтавакзалу па рабочых днях а 5-40 і 13-50, а ў выходныя а 8-20, 13-50 і 16-00.
Цалкам будуць адмененыя аўтобусы Орша-Харкаўка і дадатковы аўтобус Орша-Берасценева, які адпраўляўся з Вадаканала.