Нагадаем, што сёння каля 13-50 моцны пажар успыхнуў у суседнім Лёзненскім раёне. Як паведаміла МНС, пажар адбыўся на мясцовым Ільнозаводзе. Загарэўся лён, які быў складзіраваны пад адмысловым навесам. Агульная плошча пажару склала каля трох гектараў. Зразумела, што гэта не самы просты пажар для работы ратавальнікаў, але што ён скончыцца трагедыяй ніхто не мог прадказаць.
На месца здарэння выехалі кіраўнікі абласнога МНС, сярод іх і намеснік начальніка абласнога МНС Андрэй Мазоль. Пад час тушэння пажару ён адчуў сябе кепска, на месца была выклікана хуткая дапамога, спрабавалі дапамагчы і калегі, якія маюць навыкі першай дапамогі. Але і тыя, і тыя не змаглі дапамагчы. А 16-05 ратавальнік памёр.
Сам пажар змаглі патушыць толькі каля 17-50, то бок праз 4 гадзіны пасля апавяшчэння.