Відэа пачало гуляць некалькі дзён таму ў тэлеграме. Па тэхнічных прычынах мы не можам яго апублікаваць, але яно так актыўна гуляла па розных каналах, што знайсці яго не праблема. Ананімны аўтар відэа прыязжае на могілкі а 6-22 раніцы. У гэты час - наколькі можна зразумець са словаў аўтара - тут ужо работнік капаюць магілы. Мужчына тлумачыць, што зараз у горадзе не хапае капачоў з-за вельмі вялікай смяротнасці звязанай з Ковідам. Ён гаворыць, што капачы проста не паспяваюць капаць магілы. Бываюць выпадкі, што іх выклікаюць на капанне нават ноччу.
Мы не бярэмся сцвярджаць ці сапраўды настолькі вялікая смяротнасць ў рэгіёне, але ў інтэрнэце цяпер можна заўважыць павелічэнне колькасці прапаноў па капанні магілаў ад прыватных прадпрымальнікаў. Хаця да пачатку 4-ай хвалі эпідэміі Аршанскі раён быў у лідарах па колькасці вакцынаваных.