Паведамленне пра пажар у вёсцы Галавачы Сененскага раёна прыйшла а 6-50 сёння раніцай. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, прыватны дом ужо амаль цалкам згарэў. Не адразу ратавальнікі змаглі знайсці гаспадара дома. Яго цела было знойдзена пад заваламі паміж печкай і сценкай.
Асноўная версія прычыны пажару - неасцярожнасць пры курэнні.