Сумніўна, што нехта з жыхароў Заходняй выкажыцца супраць гандлёвага цэнтра. Плошчаў тут хапае, а новы гандлёвы аб’ект будзе займаць плошчу амаль у гектар. Але проста для выканання пэўных правілаў абвешчаныя грамадскія слуханні.
Паводле інфармацыі якую дае выканкам, прадпрымальнік пабудуе гандлёвы цэнтар на вуліцы Паркавай, якая фармальна адносіцца да вёскі Дачная, але фактычна гэта частка горада. Азнаёміцца з праэктам і выказаць свае прапановы можна да 19 лістапада ў аддзеле архітэктуры.