Ратавальнікам даводзіцца тушыць не толькі жылыя дамы ці машыны. Калі-небудзь гараць і іншыя рэчы.
Так, раніцай 29-га кастрычніка пажарныя выехалі на вуліцу 1-га Аўгуста дзе гарэлі смеццевыя кантэйнеры.
30-га на вуліцы Дастаеўскага тушылі ўжо лазня і сараі.
А 1-га чысла ноччу ў вёсцы Сярковіцы Талачынскага раёна давялося тушыць зернесушылку мясцовага прадпрыемства. Прычым зернесушылка была запоўненая бітком - 60 тонаў зерня кукурузы. Прадпрыемства магло страціць вялікія сродкі, але дзякуючы пажарным згарэла толькі 200 кілаграмаў ураджаю.