Шматпавярховік разлічаны адразу на 80 кватэраў і мусіць з'явіцца - калі пройдзе грамадскія слуханні - на месцы сталінскіх двухпавярховікаў на Заслонава. Старыя дамы ўжо не адпавядалі аніякім нормам, бо будаваліся ў часы калі трэба было будаваць хутка і не заўсёды якасна.
Новае будаўніцтва ў гэты раён таксама не спяшалася ісці - Орша расла больш ўшырыню, рэдка замяняючы старыя будынкі на новыя. І раптам грандыёзны 10-павярховік, якіх і ў іншых раёнах амаль няма.
На дадзены момант выканкам абвесціў фармальныя грамадскія слуханні па пытаннм будаўніцтва дома. Але сумніўна, што нехта будзе выступаць супраць шматпавярховіка.