21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Культура

«Каза на галаве шаўца»

07.11.2021 20:10

3611 праглядаў, 4 каментара

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 2.

У першай частцы ўспамінаў мы расказалі пра асобу Гэры Калкіна, а таксама працытавалі частку пра бацьку апявядальніка.

Мой дзед

Там [у Воршы — заўв. Orsha.eu] было некалькі сінагог. У іх было тое, што яны называлі «Хазэ Шуль», вялікая сінагога, і была сінагога меншая. Мой дзед, Вульф Кірсан, быў «шамашам» у малой шулі. Па пятніцах працай майго дзеда быў аб’езд, каб збіраць свечкі. Не памятаю, якое асвятленне было ў сінагозе, але, мабыць, акурат са свечак. Такім чынам, відаць, яны выкарыстоўвалі вельмі шмат свечак.

Я памятаю, што на Рош Га-Шана і Ём Кіпур вы прыходзілі ў сінагогу, а там была вялікая скрыня, запоўненая пяском, каб свечкі гарэлі 24 гадзіны. Высокія свечкі! Кожны заходзіў і ставіў свечку ў пясок. Калі Ём Кіпур заканчваўся, яны бралі рэшткі сваёй свечкі і несьлі назад дадому. Памятаю, што бацька прыходзіў дадому з гэтай свечкай, і пры яе святле пачынаў будаваць сукку [наступнае габрэйскае свята — Суккот, пры якім у дварах узводзяць буданы, аддаючы даніну памяці хаджэнням свайго народу па егіпецкай пустэльні — заўв. Orsha.eu], перш чым скончыць свой пост.

Сукку рабілі з таго, што было пад рукой: некалькі старых дзвярэй тут і пару старых дзвярэй там, і яны былі складзены побач з домам і прымацаваны тут і там, а потым на іх клалі сасновыя голкі — і гэта была сукка! Наколькі памятаю, з хаты ў сукку вялі дзверы, а там былі лаўка і імправізаваны стол, каб можна было есці.

Мы жылі ў падвале, а печ (можа, на кухні, не ведаю) насамрэч была як цэнтр дома. Мне здаецца, што называлі яе «лежанкэ» [сапраўды, такое слова ёсьць у ідыш]. Гэта мураваная канструкцыя, і частка печы выходзіць вонкі. Дык вось печ — гэта гатаванне ежы, ацяпленне, якое дае спаць уночы. А ўзімку было цудоўна, можна было пасядзець на ёй. Было цёпла, і гэта «машыях», поўны камфорт. Гэта быў старамодны «спа», які ў нас быў.

Сукка

Нашы козы

Былі ў нас козы — прынамсі адна. Тады нельга было пайсці ў краму па малако, таму трэба было мець казу. У казы, мяркую, тады былі казляняты, якія ўзімку заставаліся ў хаце, і мы з імі гулялі. Памятаю, канапы ў нас не было, а лаўка была доўгай. Я казу на лаўку паставіў і сам залез, потым саскочыў, а каза за мной. Я рабіў гэта ізноў ды ізноў, атрымліваючы вялікае задавальненне.

Задачай маёй сястры Іды было вывесці казу на пашу. Іда расказвала нам, што, калі вядзе казу на пашу, ёй даводзіцца ісці паўз доўгія будынкі з высокімі падваламі, якія здаюцца ў арэнду шаўцам і тым падобным. У летні час падвалы былі адчынены. Аднойчы, калі яна праходзіла з казой, у сваім падвале сядзеў шавец, працуючы з парай чаравікаў, і раптоўна каза знікла. Калі Іда зірнула ў падвал, то ўбачыла, што каза ўскочыла на галаву шаўцу!

Карціна Юдаля Пэна

Працяг будзе...

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Каза на галаве шаўца»

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 2.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение