Зводка МНС паведамляе пра два пажары, якія адбыліся ў рэгіёне ўчора. Першы пажар не значны — на Тэкстыльшчыкаў загарэлася сметніца. У выніку такога пажару вагнём знішчаны пластыкавы кантэйнер для смецця.
Больш значны пажар адбыўся ў вёсцы Харкаўка. Тут каля 2 гадзін ночы загарэўся прыватны дом. Пажарныя выратавалі мужчыну 1991 года нараджэння. Ён быў шпіталізаваны. Дом таксама атрымаў значныя пашкоджанні — цалкам знішчаны дах і столь.