03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Беларусь, Палітыка

Кастусёва забіваюць у турме

12.11.2021 09:36

2234 прагляду, 3 каментара

Стан палітыка пагаршаецца, а аперацыю яму не даюць

Дачка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва распавяла пра сёняшні стан рэчаў са здароўем палітыка. Кастусёў быў арыштаваны яшчэ ў перашй палове года па падазрэнні ў спробе дзяржаўнага перавароту. Але ўжо два месяцы з ім не праводзяць аніякіх следчых дзеянняў ды і да таго яны ішлі чыста фармальна. Адчуванне, што яны проста не ведаюць за што яго пасадзіць - кажа дачка. У ліпені стала вядома, што ў палітыка распачаліся праблемы са здароўем - ён апынуўся ў турэмным шпіталі з падазрэннем на анкалогію. Пазнейшыя даследванні падцвердзілі - у яго сапраўды рак прастаты. Прычым цяпер ужо ў небяспечнай форме.

Доктар выказаў сваё меркаванне, што патрабуецца тэрміновая аперацыя, але яе зрабіць не далі. Да 2 лістапада Кастусёву прапісвалі цыкл уколаў, якія трохі дапамаглі яму лепш сябе адчуваць. Далей прапісалі таблеткі - да 9 відаў на дзень.

Умовы ў камеры таксама не надта падыходзяць для хворага чалавека - у камеры вільготна настолькі, што заплесневелі рэчы. А па першым часе Кастусёву давялося спаць на падлозе - не хапал месцаў. Нядаўна ўся камера перахварэла на Ковід. Пасля гэтага стан Рыгора Андрэевіча яшчэ больш пагоршыўся - збіваецца рытм сэрца.

Сям'я ўжо прасіла перавесці затрыманага на іншую меру стрымання, напрыклад, пад хаткі арышт - не дазволілі. Тэарэтычна мог бы быць варыянт - напісаць прашэнне аб памілванні. Але для гэтага трэба прызнанне віны. А, як піша ў лістах сам Кастусёў, ён не разумее ў чым яго вінавацяць і таму не разумее ў чым сазнавацца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кастусёва забіваюць у турме

Стан палітыка пагаршаецца, а аперацыю яму не даюць

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение