Варта разумець як арганізаваны рух каля буйнога гандлёвага цэнтра Орша-сіці. Аўтамабілі павінны заязжаць ззаду гандлёвага цэнтра, а потым — аб’ехаўшы будынак — праехаць пад пешаходным мосцікам, які вядзе пакупнікоў на другі паверх комплексу.
Сёння раніцай пад гэтым мастком застраў грузавік Івека. Звычайна ў такіх выпадках кіроўцы трохі спускаюць колы.