Адразу шэраг зменаў мусіць адбыцца ў аршанскім транспарце за другу палову месяца. Пачнем са змены прыемнай - калектар каля 20-ай школы адрамантаваны і аўтобусы зноў пайшлі па звыклым маршруце - праз краму "Белвест" і школу. Праўда аўтобусаў якія ходзяць па Флёрава засталося ўжо не так і шмат.
Цяпер пра зусім непрыемнае: колькасць дызеляў на Віцебск і з Віцебску зменьшыцца. Так, ужо з панядзелка не будзе дызеля на 12-25 у абластны цэнтар. Найбольшай праблема гэта стане для жыхароў Багушэўска для якіх чыгунка ледзь не адзіная пасажырская транпартная артэтыя - міжгароднія аўтобусы тут ходзяць рэдка.
Па аўтобусных маршрутах аўтапарк ужо анансаваў некаторыя змены. Напрыклад ужо трохі зменіўся ракслад аўтобусаў на Балбасава праз Ільнокамбінат. З панядзелка мяняецца расклад аўтобусаў Орша-Стапурова, з 20-га мяняецца час адпраўлення і маршрут аўтобуса Орша-Заазер'е. А з 24-га знікне адзін з рэйсаў Орша-Шыбекі.