Беларуская чыгунка паведамляе пра ўвядзення да навагодніх святаў дадатковага цягніка Гродна-Орша-Камунары. Цягнік, як і 16 іншых па краіне - уводзіцца з-за яго вялікай запатрабаванасці. Сапраўды Гродна-Камунары, які праходзіць праз Оршу папулярны цягнік, бо спыняецца на шматлікіх станцыях побач з маленькімі гарадамі. Цягнік з Гродна выйдзе 30 снежня, а ў адваротным кірунку пойдзе 8 студзеня. Іншыя цягнікі гэтага маршрута, канешне, не адмяняюцца.
Нечаканая змена графіку атрымаецца на сёння - 22 снежня - чакаецца праз Оршу ў двух цягнікоў. Санкт-Пецярбург - Гомель і Санкт-Пецярбург - Мінск спазняцца першы амаль на 4 гадзіны, другі на 2 гадзіны. Справа ў тым, што на тэрыторыі Расіі на перагоне Ўласье-Ізоча цягнік, які ехаў на Гомель сутыкнуўся са статкам кароваў. Гэта запатрабавала замены лакаматыва. што і прывяло да затрымкі руху амаль на ўсёй лініі.