06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

За вызваленне Радзімы!

31.12.2021 21:00

2634 прагляду, 0 каментароў

З Новым, 2022 годам! Маем мэты і змагаемся.

Няспынна, нягледзячы на пераслед уладаў, сочачы за падзеямі, што адбываліся навакол нас сёлета, мы можам зрабіць выснову — гэтыя 12 месяцаў сталі для многіх аршанцаў часам развітання з родным краем. Уцякаючы ад крымінальнага пераследу, катаванняў і бессэнсоўных, палітычна матываваных «следчых дзеянняў», многія з жыхароў Воршы сустракаюць святы за мяжой, у родным горадзе іх вельмі чакаюць сваякі і блізкія. Ялінкі не ўпрыгожаныя да канца, шампанскае з прысмакам самоты, недахоп роднасных сэрцаў побач. А шэраг выхадцаў з Аршаншчыны, самыя знакамітыя з якіх Павел Севярынец, Зміцер Казлоў, Наталля Хершэ, Аляксандр Івулін і іншыя праз уседазволенасць нелегітымнай улады вымушана сустрэлі Каляды і сустракаюць Новы год у халодных камерах, а не з людзьмі, якія паважаюць і любяць іх.

Пацярпеў у мінулым годзе і наш сайт. Супраць яго вяліся тыя самыя сфабрыкаваныя «следчыя дзеянні», а ўрэшце пракуратура абмежавала доступ да Orsha.eu з тэрыторыі Беларусі. Але мы па-ранейшаму даступныя праз VPN і ў сацыяльных сетках. Наша рэдакцыя аднойчы абрала сабе шлях інфармацыйнай працы пра наш родны горад і працягне займацца гэтым надалей, хоць і знаходзіцца ў цяжкіх умовах. Заставайцеся з намі, падпісвайцеся, цытуйце, прапаноўвайце свае навіны, каментуйце, пазначайце нас у сацыяльных сетках. Дзякуй, што вы ёсць, дарагія чытачы!

За гэты год мы не толькі страчвалі, мы шмат прыдбалі. Ужо ніколі мы не пабачым многіх дарагіх нашым сэрцам людзей, аднак жыццё дало нам і новыя знаёмствы з тымі, хто не прадасць, хто застанецца з намі, хто любіць Воршу і жыве будучыняй Беларусі. За гэты год сотні, а можа тысячы аршанцаў яшчэ больш усвядомілі сябе беларусамі, пачалі больш уважліва ставіцца да роднай беларускай мовы, зразумелі важнасць заняткаў і гульняў са сваімі дзецьмі, неабходнасць экалагічных ініцыятыў і патрэбу ў дэмакратычных зменах, якія раней часта некаму здаваліся пустой балбатнёй, а цяпер маюць адчувальныя абрысы, як і што трэба рабіць.

Настройваючыся на 2022 год, мы мяркуем, што не можа быць ніякага іншага зычэння з келіхам у руках, апрача як «За вызваленне Радзімы!» Нашыя мэты — вызваленне краіны з-пад прыгнёту, стварэнне маладых здаровых сем’яў, больш любові да бліжніх, новыя цікавыя праекты, развіццё Воршы і Аршаншчыны і менш шкадаванняў пра ўпушчаныя магчымасці. Жыве Беларусь!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За вызваленне Радзімы!

З Новым, 2022 годам! Маем мэты і змагаемся.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение