Пра гэта Сяргей Далідовіч заявіў у інтэрв'ю фінскай газеце. Журналістам ён заявіў, што асноўная прычына магчымага ад'езду з Беларусі - этычная, што пасля забойстваў і палітычных рэпрэсіяў яму складана заставацца ў Беларусі.
Можна дадаць, што рэпрэсіі крануліся і самога Далідовіча, не так даўно ён быў вымушаны збіраць сродкі на выступы сваёй дачкі, якую сам і трэніруе. Збор сродкаў спартовец растлумачыў тым, што ў федэрацыі лыжнага спорту да яго і яго вучняў стала перадузятае стаўленне і ён не можа разлічваць на дапамогу ў выступе сваіх выхаванцаў з боку дзяржавы.