У студзень Сяргей Ляшкевіч аказаўся ў Круглянскай бальніцы. Бальніца яго ўразіла: +14 градусаў у прыбіральні, вакно якое забіта плёнкай, каб не дзьмула, разеткі з якіх тырчаць драты і г.д. Мужчына запісаў на відэа гэта ўсё і выслаў свайму сябру ў Нямеччыну. Але праз некаторы час відэа апынулася на адным з тэлеграм-каналаў, які прызнаны экстрэмісцкім.
Здавалася б, відэа паказвала праўду - яно не мантаванае, камера ўсяго толькі зафіксавала рэальны стан рэчаў у інфекцыйным аддзяленні бальніцы суседняга раёна. Але Ляшкевіча затрымалі і заснялі з яго ўдзелам "пакаяльнае відэа". Па зразумелых прычынах мы не паказваем ні тое, ні другое відэа.