Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу аб ДТЗ у Аршанскім раёне з удзелам мікрааўтобуса IVECO і трактара «Беларус-80».
Чатыры пасажыры атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх адзін пасля памёр. Цялесныя пашкоджанні дваіх пацярпелых звязаны ў тым ліку з незваротным знявечаннем твару.
Трагедыя адбылася ў ноч на 6 жніўня 2021 году. Трактар з прычэпам быў прыпаркаваны на дарозе, а мікрааўтобус уляцеў у яго. Спыненне трактару адбылося па тэхнічных прычынах. У мікрааўтобусе знаходзіліся 8 чалавек, з іх 4 дзяцей.