Паведамленне пра пажар паступіла да ратавальнікаў раніцай 28 сакавіка. Але паступіла не па тэлефоне, як гэта звычайна бывае, а праз сістэму маніторынга "Молния". Гэтая сістэма без удзелу чалавека накіроўвае паведамленне на пульт супрацьпажарнай службы.
Калі ратавальнік, выкліканыя аўтаматыкай, прыехалі на месца дзе мусіў быць пажар, то ні вагня, ні дыму яны не заўважылі. Можна было б падумаць, што гэта нейкая памылка. Але здзівіла тое, што і людзей на аб'екце таксама не было. Аказалася, што супрацоўнікі кацельнай у гэты час ужо тушілі пажар сваімі сіламі на першым паверсе будынку. Але самастойна патушыць атрымлівалася кепска і ратавальнік своечасова дапамаглі мясцовым. З-за хуткага рэагавання, вагнём была пашкоджана толькі фарба на загрузачным транспарцёры і ніхто не пацярпеў.