Дом 5 па вуліцы Астроўскага ўсё яшчэ мае ў сваім двары гаспадарчыя пабудовы, нехта іх выкарыстоўвае як сарай, нехта як гараж. Пацярпелы і ён жа віноўнік пажару, як раз, прыстасаваў сваю частку пад гараж. Як чалавек рабочай прафесіі (працуе электраслесарам), мужчына самастойна займаўся рамонтнымі работамі, і для іх паспрабаваў разагрэць бітумную мастыку проста на электраплітцы ў тым самым гаражы.
Калі пажар толькі распачаўся гаспадар гаража быў унутры і самастойна паспрабаваў яго патушыць, але зрабіў сабе горш - атрымаў апёкі, хаця змог выбрацца з памяшкання. У выніку вагнём, пашкоджаны гараж, дах суседняга гаража, знішчаны аўтамабіль Вольва. Мужчына патрапіў у больніцу з апёкамі 2-3 ступені абедзвух ступняў і абедзьвух рук.
Паводле абласнога ўпраўлення МНС