Як паведамляе Дэпартамент "Ахова", жыхар Дуброўна 4 красавіка каля шасці гадзін вечара зайшоў у краму, для прыліку павывучаў асартымент, але нічога не купіўшы сыйшоў з поўнай торбай тавару. Не адразу прадаўшчыцы заўважылі знікненне кіўбасы на 80 рублёў. Менавіта яе склаў у торбу і вынес з крамы мужчына. Калі знікненне тавару заўважылі, было ўжо даволі поздна. Мужчына ехаў з Дуброўна ў Оршу.
"Ахова" прыехаўшы па выкліку трывожнай кнопкі апазналі і самога мужчыну і яго прыкметы, якія перадалі ў тым ліку калегам у Оршу. Менавіта ў Оршы праз некалькі гадзін удалося злавіць дробнага вора. Толькі кіўбасы ў яго ўжо з сабой не было. Ён паспеў яе прадаць, а на атрыманыя грошы пайшоў у залю гульнявых аўтаматаў. Аказалася, што мужчына ўжо 5 разоў быў судзімы за дробныя крадзяжы.