Супрацоўнікі дэпартамента "Ахова" раскалолі дробнага злачынцу, злоўленага на месцы здарэння. 13 красавіка нічога не прадказвала нечаканасцяў ні для механізатара сельскагаспадарчага прадпрыемства, назва якога не паведамляецца, ні для супрацоўнікаў міліцэйскага дэпартамента. Яны неслі звычайную службу, а ён па звычцы скраў чарговую партыю дызеля. Але ў такую звычайную-звычайную сераду абодва бакі крымінальнай справы перасекліся. Міліцыянты заўважылі, як мужчына каля 7 раніцы пад'ехаў на трактары да прыватнага дому і панес у дом велізарную не пустую каністру.
Усё астатняе трактарыст распавёў ужо сам перапужаўшыся супрацоўнікаў міліцыі. Проста ад нечаканасці мужчына пачаў распавядаць не толькі пра тое куды і навошта цягне каністру і што ў ёй, але і пра свае ранейшыя грашкі перад родным прадпрыемствам. Аказваецца, што 43-гадовы мужчына агулам разжыўся 65 літрамі паліва на суму большую за 700 рублёў ды яшчэ і запчасткі для рабочага трактару.