На сайце дзяржзакупак з'явілася арыгінальная прапанова ад Аршанскага выканкаму - чыноўнікі хочуць закупіць сігналізацыю для... флагштока. Кошт закупкі - 500 рублёў.
Відавочна гаворка ідзе пра ахову якога-небудзь чырвона-зялёнага сцяга, што пасля падзеяў 2020 года стала для чыноўнікаў актуальна. Бо сцяг моцна пачаў асацыявацца з рэпрэсіямі і не рэдка менавіта на ім зрываюць злосць людзі.