Пра затрыманне крымінальных вышыбалаў у Оршы паведаміў спачатку тэлеграм-канал МУС, а потым падцвердзіў канал Следчага камітэту. Агулам затрымалі чатырох узростам ад 14 да 20 гадоў, сярод іх
На беразе Аршыцы, прынамсі так мы вызначылі па відэа, адбылася бойка. Некалькі маладых чалак з палкамі і бітай збіывалі сваіх амаль аднагодак і ўсё гэта запісвалі на відэа. На відэа пісалі не проста так, а каб потым адсправаздачыцца пра зробленую работу перад працадаўцамі, якія за збіццё абяццалі грошы. Білі яны не проста выпадковых аднагодак, а нарказакладчыкаў, якія не зусім правільна рабілі закладкі і падманулі сваіх кліентаў — некаторыя з іх, заплаціўшы грошы, не адрамалі сваіх дозаў наркаты. Даведаўшыся пра несумленнасць нарказакладчыкаў, мафіёзіі, якія пастаўлялі ў Беларусь наркату і стваралі сістэму закладак, вырашылі іх пакраць. Для пакарання нанялі вось гэтую групу падлеткаў ад 14 да 20 гадоў.
Следства высветліла, што аршанская бойка была не адзінай. Гаворка будзе ісці як мінімум пра чатыры факты збіцця нарказакладчыкаў у Оршы і Віцебску. А збівалі людзей моцна. Ёсць факты паламаных рэбраў, прабітых галоваў, што і не дзіўна, бо для нанясення ўдараў выкарыстоўваліся не толькі рукі і ногі, але і бейсбольная біта, і драўляныя палкі. На дадзены момант усе затрыманыя знаходзяцца пад вартай.