Аварыя адбылася 1 траўня каля касцёла ў Смалянах. Тут дастаткова сляпое скрыжаванне на якім ёсць сэнс зніжаць хуткасць, але матацыкліст ехаў на даволі высокай хуткасці. У гэты ж час на тым жа ўчастку дарогі пешкам з роварам у руках ішла жанчына. Яна як раз спешылася, каб знізіць хуткасць на небяспечнай дарозе.
У выніку жанчына 1988 года нараджэння атрымала значныя тразмы і хуткай дапамогай была дастаўлена ў бальніцу. Ровар увогуле аднаўленню не падлягае. А кіроўца матацыкла збег з месца здарэння. Толькі праз некалькі гадзін міліцыянты знайшлі 29-гадовага жыхара суседняй вёсцы, які і быў віноўнікам аварыі.