У вёсцы Новае сяло (ёсць аказаваецца і такое за Межава) адбылася аварыя. Вечарам 19-га траўня па цэнтральнай вуліцы вёскі ехаў мапед. Тое, што кіроўца мапеда не дастатковага ўзросту нікога з сялянаў не здзіўляла - такое часта бывае, калі па малазагружаных вуліцах у вёсках вучацца ездзіць на розным траспарце непаўнагадавыя. І ўсё было б як заўсёды, але гэта паездка ледзь не скончылася трагедыяй.
На адным з вучасткаў дарогі хлопец патрапіў пад колы Фольксвагена, якім кіраваў мужчына 1966 года нараджэння. Пры сутыкненні маладосці і дасведчанасці, аўтамабіля і мапеда, канешне, перамог аўтамабіль. 15-гадовы хлопец адправіўся ў бальніцу, а супраць кіроўцы зараз будзе адбывацца праверка.
Нажаль пры тым, што з боку хлопца яўнае парушэнне правілаў, кіроўца аўтамабіля можа таксама атрымаць пакаранне.