Выканкам абвесціў апытанне пра мэтазгоднасць будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра на вуліцы Якубоўскага. Маленькі недобраўпарадкаваны пустыр можа атрымаць новы буданк. А можа так і застацца пустыром, калі за гэта выкажыцца большасць пазваніўшых у выканкам людзей. Нажаль, сама форма выканкамаўскага апытання не прадугледжвае апублікавання вынікаў да канца апытання.
Таму ў якасці экспераменту мы вырашылі паспрабаваць паралельна запусціць апытанку на сайце. Тым больш, у траўні наш сайт усё яшчэ заблакаваны на тэрыторыі Беларусі і нам цікава як будуць адрознівацца вынікі апытаннкі на сайце і ў сацыяльных сетках дзе мы паспрабуем прадубляваць апытанне. А потым і параўнаць з вынікамі апытання выканкаму.
Запрашаем вас таксама прыняць удзел у нашай апытанцы і прагаласаваць у ёй на галоўнай старонцы сайта і ў нашых сацыяльных сетках