15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+7

1 м/с

991 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Ліпавы «прывес» і суд

23.05.2022 14:14

1543 прагляду, 0 каментароў

У Талачынскім раёне раёне трох калгасніц асудзілі за «прывес» быдла.

Прыбаўленні ў вазе жывёлы перавысілі максімальна магчымыя — тры работніцы сельгаспрадпрыемства «Абольцы» Талачынскага раёну трапіліся на прыпісках.

6 траўня завяршыўся суд над трыма калгасніцамі, якіх абвінавачвалі ў службовай падробцы (частка 1 артыкул 427 КК), прычым дзве з падсудных ужо былі судзімыя па гэтым жа артыкуле, піша ННВ.

На лаве падсудных апынуліся загадчыца фермы, загадчыца малочнатаварнага комплексу і галоўны заатэхнік сельскагаспадарчага прадпрыемства. У віну ім паставілі прыпіскі прыбаўленняў у вазе цялушак, якія яны ўнеслі ў справаздачы ў пачатку 2021 года. Прыпіскі выплылі вонкі, калі праверка выявіла, што прыбаўленні ў вазе жывёлы перавышаюць максімальна дапушчальныя (звыш 1,5-1,7 кілаграма ў суткі). Кантрольныя ўзважванні гэта пацвердзілі.

На судзе дзве жанчыны прызналі сябе вінаватымі, а трэцяя — не. Аднак суд прыйшоў да высновы, што ўсе тры калгасніцы наўмысна ўнеслі ў афіцыйныя дакументы ілжывыя звесткі. Прычым галоўны заатэхнік зрабіла гэта з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, а загадчыкі — толькі з іншай асабістай зацікаўленасці.

На падставе часткі 1 артыкула 427 КК заатэхніка і загадчыка фермай прыгаварылі да пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на 2 гады, а былую загадчыцу МТК — на 1 год.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ліпавы «прывес» і суд

У Талачынскім раёне раёне трох калгасніц асудзілі за «прывес» быдла.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение