12:00

+16

7 м/с

984 гПа

15:00

+17

7 м/с

983 гПа

18:00

+16

6 м/с

983 гПа

21:00

+14

7 м/с

983 гПа

00:00

+13

7 м/с

983 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Расейцы нанеслі ўдар па заводзе

25.05.2022 14:57

1608 праглядаў, 0 каментароў

У вайне, якую Расея развязала супраць Украіны, пацярпеў завод, які працаваў на Балбасаўскім аэрадроме.

«Высокадакладныя ракеты знішчылі цэхі заводу „Мотор Січ“ у Запарожжы. Завод вырабляў рухавікі для баявой авіяцыі», — паведаміла Міністэрства абароны Расеі. Таксама некалькі ракет прыляцелі ў іншыя раёны Запарожжа, у тым ліку жылыя кварталы. Ёсць загінулыя і параненыя.

Расея працягвае казаць аб тым, што бамбуе толькі вайсковую інфраструктуру, аднак існуюць сотні фота- і відэадоказаў, калі расейскія войскі абстрэльваюць школы, дзіцячыя садкі, лякарні і жылыя дамы. Усюды гінуць людзі, звыш 6 мільёнаў жыхароў Украіны, у тым ліку і расейцаў, сталі ўцекачамі.

Завод «Мотор Січ» некалькі гадоў працаваў над праектам інвестыцый у Аршанскі авіярамонтны завод. Аднак у красавіку 2018 году Генеральная пракуратура Беларусі распачала праверку прадпрыемства праз нібыта невыкананне інвестыцыйнай дамовы, а таксама завяла крымінальную справу на былога гендырэктара ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і службовых асобаў «Мотор Січ». Інвестары меліся ўкласці ў мадэрнізацыю заводу 12 млн даляраў, але не рэалізавалі гэтыя планы з прычыны расейска-ўкраінскага канфлікту: расейцы адмовіліся пастаўляць на завод патрэбныя запчасткі, а колькасць замоваў знізілася.

Кіраўніцтва групы «Мотор Січ» тады пераконвала, што ўклала ў завод 20 мільёнаў даляраў і «падняла кампанію з руінаў».

Аднак ужо ў ліпені 2018 году на завод прыехаў Лукашэнка і загадаў нацыяналізаваць прадпрыемства. Так скончылася гісторыя «Мотор Січ» на Аршаншчыне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Расейцы нанеслі ўдар па заводзе

У вайне, якую Расея развязала супраць Украіны, пацярпеў завод, які працаваў на Балбасаўскім аэрадроме.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение