Пакуль дакладнай інфармацыі пра здарэнне няма. Сам факт пажару падцвердзіў следчы камітэт. Але занадта каротка, бо пакуль ідзе разбіральніцтва. Па інфармацыі Следчага камітэту: днём 31 траўня у Шклоўскі райаддзел міліцыі для разбіральніцтва даставілі жыхара Магілёва. Пры ім была нейкая лёгказапальваемая маёмасць, што дакладна не паведамляецца. Лёгказапальваемая маёмасць запалілася прама ў кабінеце міліцыі.
У выніку здарэння затрыманы мужчына загінуў, а міліцыянт атрымаў значныя апёкі і шпіталізаваны. Па іншай інфармацыі, супрацоўнік міліцыі ў рэанімацыі з апёкамі 90% цела. Мясцовае насельніцтва ўсё больш гаворыць, што гэта быў не выпадковы пажар, а наўмысны падпал міліцыянта.