00:00

+13

6 м/с

987 гПа

03:00

+12

6 м/с

989 гПа

06:00

+10

5 м/с

991 гПа

09:00

+9

6 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Міліцыянт наўрад ці выжыве

02.06.2022 12:19

1788 праглядаў, 0 каментароў

Шклоўскі міліцыянт у вельмі цяжкім стане

Нагадаем, што 31 траўня ў Шклоўскім РАУС адбыўся пажар. Пакуль ідзе разбіральніцтва і афіцыйнай версіі прычыны пажару няма, веріі ж якія ў розных варыяцыях гуляюць па людзях гавораць у дыяпазоне ад выпадковай успышкі рэчаў, якія былі ў затрыманага да наўмыснага акту супраціву міліцыі.

Ужо сёння прыйшлі новыя правераныя звесткі пра здарэнне, якія хаця і не адказваюць на ўсе пытанні, але набліжаюць да разумення падзеі. 31 траўня у Шклоўскую міліцыю прывезлі жыхара Магілёва, якога падазравалі ў крадзяжы бензапілаў. Мужчына быў раней судзімы. Яўна што разам з мужчынам былі ці паліва ці самі запраўленыя бензапілы, бо следчы камітэт гаворыць пра ўзгаранне маёмасці затрыманага.

Затрыманы згарэў на месцы. Міліцыянт які мусіў праводзіць допыт атрымаў значныя апёкі. Хаця на дадзены момант міліцыянт у рэанімацыі і жывы, стан яго скрайне складаны. У яго на 76% апечана цела і тэрмаінгаляцыйная траўма — гэта калі вагнём ці вялікай тэмпературай пашкоджаны органы дыхання. Пры такім дыягназе шанец выжыць насамрэч вельмі малы. Хаця ім зараз займаюцца найлепшыя спецыялісты па такіх траўмах і праведзеная першая аперацыя. Чакаецца, што міліцыянта перавязуць на лячэнне са Шклова ў Мінск.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міліцыянт наўрад ці выжыве

Шклоўскі міліцыянт у вельмі цяжкім стане

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение