Аляксей Чубрык знік яшчэ 8 кастрычніка. Аршанец 1989 года нараджэння выйшаў з дому па вуліцы Міра 35а на працу. Але на працы яго ў гэты дзень не бачылі.
Ёсць здагадка, што ён можа быць у Менску.
Прыкметы: рост 172-174 см, шчыльнага целаскладу, валасы цёмныя, вочы шэрыя. Быў апрануты: кароткая куртка чорнага колеру, штаны чорныя, паўботы чорныя, кашуля цёмнага колеру. Асаблівыя прыкметы: невялікі шнар на шчацэ, апёк на руцэ.
Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб зніклым або яго месцазнаходжанні, просьба паведаміць па тэлефонах: 8 (033) 6666-856, 8 (033) 6666-033 (пошукава-выратавальны атрад "Ангел") або па тэлефоне 102 (міліцыя) .