39-гадовы аршанец на ДАФ-е быў спынены каля вёскі Каробішчы на трасе М1. Ехаў ён у бок Расеі і не пусты. Аршанскія міліцыянты супольна са шклоўскімі калегамі выявілі ў кузаве машыны 23 тоны металалома. Метал быў, канешне, канфіскаваны, бо прадказальна ў кіроўцы не было патрэбных дакумантаў на груз. А сума груза склала па прыблізных падліках - 13.000 рублёў.
Мужчына, аказваецца не выпадковы - ён скупаў металалом у Аршанскім і Магілёўскім раёнах і прадаваў яго ў Расею на рэгулярнай аснове. З таго і жыў. Больш за тое, некалькі год таму ён ужо затрымліваўся за падобную дзейнасць. Тады яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Тады затрыманне і адміністратыўнае пакаранне не стала повадам кінуць полузаконную дзейнасць.