Вуліца Кірава ў звычайны час вельмі зручная для праезду аўтамабіляў - тут не вялікі паток транспарту і мала светлафораў. Не рэдка аўтамабілісты тут эканомяць час за кошт адсутнасці светлафораў. Але летам на гэтай вуліцы рух надта ажыўлены за кошт грузавікоў, у першыю чаргу тых што возяць зерне. Пакуль, напэўна, яшчэ рана казаць пра падвышаны рух на Кірава, але ўчора - 15 чэрвеня - каля 12 гадзін тут ужо адбылася аварыя з удзелам грузавіка.
На павароце з вуліцы Кірава грузавік прычэпам зачапіў легкавішку Яндэкс.Таксі. Адбылося гэта не з-за нейкай памылкі кіроўцы - проста ў прычэпа ёсць невялікі занос пры павароце. Вось вуглом і была закранутая легкавушка.