Знакамітая палітзняволеная, ураджэнка Оршы, але грамадзянка Швейцарыі, якая была вызвалена дзякуючы намаганням Швейцарскіх дыпламатаў, некаторы час знікла з публічнай прасторы. Пасля вызвалення з турмы яна на некаторы час перастала даваць інтэрвью, бо праходзіла адаптацыю і псіхалагічную рэабілітацыю. Хаця Наталля многае можа распавесці пра судовую і турэмную сістэму нашай краіны, бо не проста сядзела, але і ў турме ладзіла пратэсты: абвяшчала галадоўку, адмаўлялася працаваць.
Нямецкае радыё Дойчэ вэлле апублікавала вялікае інтэрв’ю з Наталляй, якое прысвечана працы ў пенітэнцыярнай сістэме, як дзяржава выкрыстоўвае працу зняволеных, як парушае тэхніку бяспекі і колькі зэкі атрымліваюць за сваю працу — усё гээта ў інтэрв’ю вядомай аршанкі.