Раней мы выкарыстоўвалі наш ю-туб канал выключна як тэхнічны рэсурс для дадавання відэа з Оршы, толькі так мы маглі яго паставіць на сайт. Але з пачаткам вайны ва Ўкраіне, рэдактар нашага сайту, які ў той час аказаўся ва Ўкраіне пачаў весці "дзённік з зоны баявых дзеянняў". Так мы па-новаму паглядзелі на канал. ВІдавочна, што і нашым чытачам стаў цікавы такі фармат, бо колькасць падпісчыкаў рэзка вырасла амаль на 40%.
У сувязі з гэтым мы вырашылі распачаць асобную рубрыку на нашым канале "Прыватнае меркаванне". У гэтай рубрыцы ўжо запісана адно відэе дзе Ігар Казмерчак разважае пра будучыню Арршанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў і прыходзіць да песімістычных высноваў. Цяпер такія "Прыватныя меркаванні" з удзелам як Ігара, так і іншых людзей, якія будуць разважаць пра праблемы Ашаншчыны, перспектывы іх вырашэння і будучае развіццё нашага рэгіёна. Пакуль мы яшчэ канчаткова не вырашылі ў які дзень будуць выходзіць такія перадачы, таму раім і вам падпісацца на наш канал, каб атрымліываць апавяшчэнні пра час і дату новых меркаванняў.
А зараз прапануем вашай увазе першы выпуск "Прыватнага меркавання".