Для аршанцаў гэты фільм можа быць асабліва цікавым, бо ў ім прыняў удзел Ігар Казмерчак, які сёння, здаецца, самы публічны палітычны актывіст рэгіёну. У фільме ён распавядае ў тым ліку тыя гісторыі з Оршы, якія раней не былі публічныя і ведалі іх толькі невялікая колькасць актывістаў. Напрыклад, пра следчага ў зялёных трусіках і пра ратаванне чалавека, якога міліцыянты збілі пад час пратэсту так, што пашкодзілі ўнутраныя органы. Мужчына тады выжыў дзякуючы таму, што правабаронцы змаглі яго своечасова эвакуяваць у Латвію, а Латвійская дзяржава прафінансавала некалькі аперацыяў пацярпеламу.
Ёсць тут гісторыі людзей і з іншых рэгіёнаў, нейкія вельмі сумныя, нейкія дастаткова вясёлыя, але ўсё гэта гісторыі людзей якія на сваёй скуры адчулі рэпрэсіі і змаглі выехаць за мяжу.