У суседнім Шклоўскім раёне адбывалася аварыя вельмі падобная на тую, што адбылася каля Барані 24 чэрвеня. Пры чым у дадзеным выпадку бензавоз таксама не прапусціў матацыкліста.
Аварыя адбылася ў Шклоўскім раёне каля вёскі Данькавічы, якая знаходзіцца на поўдзень ад Шклова. 28-гадовы матацыкліст на Ямахе ўрэзаўся ў бензавоз МАЗ, які - як і ў бараньскім выпадку - рабіў разварот. Удар быў моцным і матацыкліст загінуў на месцы. Ягоная 24-гадовая пасажырка дастаўленая ў бальніцу ў цяжкім стане. А месца аварыі давялося заліваць пенай, каб пазбегнуць узгарання паліва.