Другі выпуск "Прыватнага меркавання" выйшаў, як і было запланавана, у сераду а 20-00. Гэтыя ролікі цяпер будуць выходзіць штотыдзень у гэты дзень і час.
У новым роліку рэдактар нашага сайту, Ігар Казмерчак, разважае пра тое чаму такая нізкая якасць беларускіх чыноўнікаў і да якіх памылак гэта прыводзіць. Канешне, прыводзячы прыклады з аршанскай рэчаіснасці.